Спіс недружалюбных краін
Урадавае распараджэнне | |
«Спіс недружалюбных краін» | |
Список недружественных стран | |
Дзяржава: | Расія |
Нумар: | 1230-р |
Падпісанне: | Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 красавіка 2021 |
Уступ у сілу: | 13 мая 2021 |
Спіс недружалюбных краін (руск.: Список недружественных стран) — пералік, зацверджаны распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі 13 мая 2021 года № 1230-р[1] (абноўлены ад 5 сакавіка 2022 года №430-р[2]).
У рэдакцыі распараджэння гучыць як[3]:
Пералік замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, грамадзян Расійскай Федэрацыі або расійскіх юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца меры ўздзеяння (процідзеяння), устаноўленыя Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 23 красавіка 2021 г. № 243 „Аб прымяненні мер уздзеяння (процідзеянні) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў", з указаннем колькасці фізічных асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і з якімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі, прадстаўніцтвамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных устаноў названых дзяржаў могуць быць заключаны працоўныя дагаворы, дагаворы аб прадастаўленні працы работнікаў (персаналу) і іншыя грамадзянска-прававыя дагаворы, на падставе якіх узнікаюць працоўныя адносіны з фізічнымі асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Арыгінальны тэкст (руск.)
Перечень иностранных государств, совершающих недружественные действия в отношении Российской Федерации, граждан Российской Федерации или российских юридических лиц, в отношении которых применяются меры воздействия (противодействия), установленные Указом Президента Российской Федерации от 23 апреля 2021 г. № 243 „О применении мер воздействия (противодействии) на недружественные действия иностранных государств“, с указанием количества физических лиц, которые находятся на территории Российской Федерации и с которыми дипломатическими представительствами и консульскими учреждениями, представительствами государственных органов и государственных учреждений указанных государств могут быть заключены трудовые договоры, договоры о предоставлении труда работников (персонала) и иные гражданско-правовые договоры, на основании которых возникают трудовые отношения с физическими лицами, находящимися на территории Российской Федерации. |
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 красавіка падпісаў указ «Аб прымяненні мер уздзеяння (процідзеянні) на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў» (Указ ад 23 красавіка 2021 г. № 243)[4]. Дакумент абмяжоўвае заключэнне дыппрадстаўніцтвамі краін, чые дзеянні прызнаны недружалюбнымі, працоўных дагавораў з фізічнымі асобамі на тэрыторыі Расіі. Спіс такіх краін павінен быў вызначыць урад.
Па стане на 5.03.2022 года ў спіс увайшлі:
- Албанія
- Андора
- Аўстралія
- Брытанія
- Грузія
- Еўрапейскі саюз (дзяржавы-члены)
- Злучаныя Штаты Амерыкі
- Ісландыя
- Канада
- Карэя
- Ліхтэнштэйн
- Манака
- Мікранезія
- Нарвегія
- Новая Зеландыя
- Паўночная Македонія
- Сан-Марына
- Сінгапур
- Тайвань
- Украіна
- Чарнагорыя
- Швейцарыя
- Японія
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Распоряжение Правительства Российской Федерации от 13.05.2021 № 1230-р(недаступная спасылка). Официальный интернет-портал правовой информации (14 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2022. Праверана 07.07.2021.
- ↑ Утверждён перечень недружественных России стран (руск.). government.ru. Праверана 7 сакавіка 2022.
- ↑ Россия утвердила перечень недружественных стран (руск.). Российская газета. Праверана 16 мая 2021.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 23 апреля 2021 г. N 243 "О применении мер воздействия (противодействия) на недружественные действия иностранных государств" (руск.). Российская газета. Праверана 16 мая 2021.